Трибунал

“Трыбунал”
 А. Макаенак 
 

Да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне рэжысёр Сяргей Кулікоўскі звярнуўся да творчай спадчыны Андрэя Макаёнка і паставіў спектакль «Трыбунал» па аднайменнай п'есе. Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў. Цярэшка вядзе двайную гульню, з аднаго боку - абараняе радзіму, з другога - падманвае сваю сям'ю, таму што павінен захоўваць канспірацыю.

У спектаклі раскрываецца пытанне аб тым, як змог беларускі народ выйграць цяжкую вайну, а дакладней, без якіх характэрных рыс і якасцей не магло быць вялікай перамогі.

Рэжысёр-пастаноўшчык С. Кулікоўскі

Мастак- пастаноўшчык М.Шуста

Рэжысёр па пластыцы М.Баранава