Янка Купала. Кругі раю

КРУГІ РАЮ

16+

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка

Жанр: Дакументальная алегорыя

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Кампазітар: Віталь Суддзін

Балетмайстар: Вольга Скварцова

Прэм’ера: 2 лютага 2012

Працягласць: 1 г. 40 хв.

Янка Купала ізноў актуальны.

Дзякуючы незвычайнай пастаноўцы аўтара і рэжысёра Святланы Навуменка, пясняр прабіваецца да сучасных гледачоў, натхняе імкнуцца да волі і чалавечай годнасці.

У аснову спектакля пакладзены раннія вершы паэта, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі, а таксама справаздачы аб «няшчасным здарэнні» – смерці Купалы.

Янка Купала ў выкананні Дзяніса Паршына, які знешне містычна падобны на маладога Купалу, паўстае жывым чалавекам і вялікім творцам.

Ролі выконваюць:

Паэт – Дзяніс Паршын

Прадстаўнік улады – Максім Паніматчанка

Жонка паэта, Бандароўна – Вераніка Буслаева

Князь – Максім Брагінец

Маці паэта – Ганна Анісенка

Бацька паэта, Ксёндз – Віктар Багушэвіч

Чырвоны камандзір, Ахоўнік – Сяргей Шымко

Жняя – Анастасія Баброва

Жаночыя істоты – Алена Баярава, Марыя Пятровіч, заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Наталля Халадовіч, Бэла Шпінер, Марына Здаранкова

Вяскоўцы, чырвонаармейцы – Ілля Ясінскі, Дзмітрый Давідовіч, Андрэй Новік

Галерея: