ART (16+)

Ясміна Рэза
камедыя ў адной дзеі
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнограф Аляксандр Арлоў
Мастак па касцюмах Людміла Ганчарова
Прэм'ера – 1 снежня 2015
Працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 24
    снежня
    19:00
    Нд
  • 14
    студзеня
    19:00
    Нд
Інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга веку, здольны разбурыць даўнюю прыязнасць. Праз камізм сітуацыі паступова прыходзіць разуменне складанасці Мастацтва чалавечых дачыненняў, поўнае непаразуменняў, жорсткасці і неверагоднай пяшчоты. П’еса была перакладзена на 35 моваў і пастаўлена ў шматлікіх тэатрах свету.
Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў афішы (друкаванай ці электроннай), для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мову. Калі ласка, удакладняйце наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.