Дон Жуан (16+)

Жан-Баціст Мальер
містэрыя ў 2-х дзеях
Рэжысёр Анатоль Праўдзін
Аўтар перакладу Андрэй Хадановіч
Мастак-пастаноўшчык Аляксей Парай-Кошыц
Мастак па касцюмах Валянціна Праўдзіна
Кампазітар Уладзімір Кур'ян
Харэограф Аляксандра Ціхамірава
Прэм'ера – 22 сакавіка 2014 года
Працягласць – 2 гадзіны

У аснову п’есы Мальер паклаў іспанскую легенду пра Дон Жуана — прафесійнага спакушальніка жанчын, які грэбуе божымі і чалавечымі законамі. Дон Жуан выракаецца ўсіх асноваў, на якіх грунтуецца добрапрыстойнае грамадства. Ён пазбаўлены сыноўскіх пачуццяў, здзекуецца з мяшчанскай дабрадзейнасці, спакушае і падманвае жанчын, тыраніць слугу, не плаціць пазык і выправаджвае крэдытораў, блюзнерыць, хлусіць і крывадушнічае на ўсе застаўкі. Але пры ўсёй сваёй заганнасці Дон Жуан страшэнна прывабны, дасціпны, адважны, і Мальер, выкрываючы Дона Жуана як носьбіта заганаў, адначасова аддае належнае яго рыцарскаму абаянню, якое, зрэшты, вядзе палымянага героя проста ў пекла.