Іван Кірчук "Дарожка мая"

Монаспектакль па матэрыялах беларускага фальклору
Аўтар і выканаўца Іван Кірчук
Найбліжэйшыя паказы
  • 20
    лістапада
    19:00
    Пн
АДМЕНА

Спектакль адменены па тэхнічных прычынах. Квіткі Вы можаце вярнуць у касе тэатра (вул. Энгельса 7а) да 25 лістапада. Інфармацыя па тэл. +375 17 327 17 17.


ДАРОЖКА МАЯ…

“Дарожка мая…” – аўтарская унікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню на вялікай сцэне праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данесе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.
Праграма “Дарожка мая…” будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.