Крышталёвы туфлік (4+)

Шарль Перо, Яўген Шварц, Тамара Габэ
баль-маскарад
Інсцэніроўка і пастаноўка, аўтар музычных твораў Сяргей Кавальчык
Сцэнаграфія Аляксандра Кавальчык
Мастак па касцюмах Марыя Герасімовіч
Пластыка Генадзь Фамін
Пераклад Ігар Скрыпка
Аранжыроўка Канстанцін Яськоў
Музычны кіраўнік пастаноўкі Андрэй Іваноў
Прэм'ера – 12 лістапада 2016
Працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 26
    лютага
    11:30
    Нд
  • 19
    сакавіка
    11:30
    Нд
  • 23
    красавіка
    11:30
    Нд
Старадаўняя казка пра Папялушку і Каралевіча нарадзілася шмат стагоддзяў таму і з таго часу ўсё жыве і жыве, і кожны распавядае яе на свой капыл. У Купалаўскім тэатры яе распавядае рэжысёр Сяргей Кавальчык: ён дадаў найбольш дынамічныя і дасціпныя моманты са знакамітых тэкстаў Яўгена Шварца і Тамары Габэ да славутай казкі Шарля Перо, захаваўшы яе як сюжэтную аснову і найбольш чулую версію гэтай гісторыі. І для ўсіх жыхароў Казачнага каралеўства напісаў музычныя нумары. Чароўны баль-маскарад яшчэ раз нагадвае дзецям і дарослым, што цуды здараюцца – калі ў цябе шчырая душа і добрае сэрца. З невялічкай дапамогай Феі-Хроснай, натуральна. 

Больш інфармацыі пра прэм'еру глядзіце тут.