Мадам Бавары (16+)

П’еса і пастаноўка Андрый Жолдак
Мастакі-пастаноўшчыкі Андрый Жолдак і Ціта Дзімава
Мастакі па касцюмах Ціта Дзімава і Таццяна Парфёнава
Мастакі па святле Ціта Дзімава і Андрый Жолдак
Кампазітар Сяргей Патраманскі
Гукарэжысёр Георгій Ражкоў
Прэм'ера – 21 снежня 2013 года
Працягласць – 3 гадзіны 30 хвілін (з адным антрактам)
Найбліжэйшыя паказы
  • 14
    снежня
    19:00
    Пт

Тэкст рамана Гюстава Флабэра – паслядоўны, лагічны, насычаны. Усе сувязі ў ім прапісаныя найпадрабязнейшым чынам, адна падзея пераходзіць у іншую і не пакідае пытанняў. Спектакль Андрыя Жолдака пабудаваны ў цалкам іншай парадыгме. Для рэжысёра галоўным матэрыялам робяцца асацыяцыі з нагоды Эмы Бавары і яе ўчынкаў. Андрыя Жолдака цікавіць Бавары XIX стагоддзя і тое, якой яна магла бы быць у наш час, таму галоўную гераіню іграюць дзве вядучыя актрысы пецярбургскай сцэны – Алена Калініна і Паліна Талстун. Дзякуючы выдатнаму тэатральнаму мантажу, ім удаецца перасякацца ў часе і прасторы, перадаючы загадкавыя сігналы адна адной і гледачу.

Пра тэатр:

Санкт-Пецярбургскі тэатр “Руская антрэпрыза” імя Андрэя Міронава быў заснаваны 1 лістапада 1988 года Рудольфам Фурманавым. Аднак гісторыя тэатра пачалася задоўга да таго дня, калі былі падпісаныя першыя ўстаноўчыя дакументы. “Руская антрэпрыза” -- неад’емная частка гісторыі рускага тэатра. Яна звязаная з усёй творчасцю Р.Фурманава – першага тэатральнага антрэпрэнёра ў постсавецкай Расіі.

За ўвесь час служэння сцэне Рудольфу Фурманаву, першаму з расійскіх тэатральных дзеячаў, удалося адрадзіць у рускім паслярэвалюцыйным тэатры  рухомы прынцып тэатральнай антрэпрызы, які ў розны час збіраў на спектаклі і канцэртныя праграмы лепшых артыстаў краіны.

“Руская антрэпрыза” імя Андрэя Міронава з’яўляецца першым у Расіі кантрактным тэатрам. Яго арганізацыя спалучае ў сабе прынцыпы еўрапейскага недзяржаўнага тэатра з самафінансаваннем з асаблівасцямі рускай дарэвалюцыйнай кантрактнай трупы, а таксама з шырокімі мастацкімі магчымасцямі рэгулярнага рэпертуарнага тэатра.

Мастацкі кіраўнік тэатра – народны артыст РФ Рудольф Фурманаў

Андрый Жолдак, рэжысёр (Украіна, Германія):

Украінскі тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, кавалер украінскага ордэна “За заслугі” III ступені. Вучыўся ў Нацыянальнай мастацкай школе імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў). Першую рэжысёрскую адукацыю атрымаў у Кіеўскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Івана Карпенкі-Карага (1986 год). Скончыў ГИТИС (1989 год, курс А. Васильева). У 2002-2005 гадах – мастацкі кіраўнік Харкаўскага драматычнага тэатра імя Т.Шаўчэнкі. З 1995 года прэзідэнт Міжнароднага фонда "Ukraine-Culture-Europe”. Цяпер жыве ў Германіі.