Офіс (16+)

Інгрыд Лаўзунд
бесхрыбетнасць у адной дзеі
Рэжысёр і кампазітар Кацярына Аверкава
Сцэнаграфія і касцюмы Алёна Ігруша
Аўтар перакладу Ірына Герасімовіч
Прэм'ера – 27 ліпеня 2010 года
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 14
    снежня
    19:00
    Ср
  • 03
    студзеня
    19:00
    Аў

Адзін дзень з жыцця офіса, дзе ёсць кава-машына, стосы папер і даведак, камп’ютары і дзверы ў кабінет шэфа. За імі – страх і прыніжэнне. Але жыць і працаваць можна. Асабліва калі не маеш уласнага меркавання ні пра што. Офісныя супрацоўнікі апрануліся па дрэс-кодзе, парэпетавалі перад люстэркам, як паводзіць сябе з босам, але ад сігналу выкліку ў яго кабінет у іх гнуцца спіны і падкашваюцца ногі. Чаму б не сказаць сабе “Хопіць!” і выпрастаць спіну? Але жыць па правілах офіса можна толькі з няправільнай паставай.


Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мовы. На старонцы "Афіша тэатра" пазначана мова перакладу на кожны асобны паказ.
Паслуга платная.   


Міжнародныя фестывалі і ўзнагароды:
Гран-пры, прыз за найлепшую рэжысуру, прыз "Падзея форуму" на VI Міжнародным моладзевым тэатральным форуме “Март-кантакт" (Магілёў 2011)
Прэмяі імя І.Ушакова за найлепшую сцэнаграфію (2011)
Першае месца на Міжнародным форуме маладых рэжысёраў краін СНД, Балтыі і Грузіі (Кішынёў 2012)
Міжнародны тэатральны фестываль імя А.П.Чэхава (Масква 2013)
XII Міжнародны тэатральны фестываль для дзяцей і моладзі "Мініфэст" (Растоў-на-Доне, Расія 2014)

Замежныя гастролі:
Латвія: Рыга (2013) у рамках рэгіянальнай праграмы Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава
Расія: Томск (2014)

Прэса:

чэрвень 2016

"Культпросвет"

травень 2013
жнiвень 2011

"Минский курьер"

лiстапад 2010

"Мастацтва"

лiпень 2010

"Советская Белоруссия"

Пры падтрымцы: