Алеся. Гісторыя кахання (16+)

Па матывах аповесці "Алеся" Аляксандра Купрына
Рэжысёры-пастаноўшчыкі Мікалай Дрэйдэн і Максім Дзідзенка
Аўтар інсцэніроўкі Канстанцін Фёдараў
Мастак-пастаноўшчык Вікторыя Багданава
Прэм'ера – 21 мая 2011 года
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін без антракта
Найбліжэйшыя паказы
  • 13
    лістапада
    19:00
    Пн
Гастролі Санкт-Пецярбурскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра "Прытулак камедыянта"
 

Спектакль створаны паводле адайменанй аповесці Аляксандра Купрына. Малады піьсменнік Іван прыязджае на Палессе ў пошуках новага сюжэта. Ён заблукаў у лесе і выпадкова знаходзіць хату старой Мануйліхі і яе ўнучкі Алесі, якіх выгналі з вёскі за вядзьмарства. Алеся ўмее загаворваць раны, чараваць, варажыць на картах. Маладыя людзі пакахалі адно аднаго, але іх каханне немагчымае - так сказалі Алесе карты, якія яны раскладвала на Івана...

У ролях: Дар'я Румянцава, Аляксей Марозаў, Алег Разанцаў.

Спектакль ідзе на рускай мове.