Па шчупаковым загадзе (6+)

Станіслаў Зельцэр
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак-пастаноўшчык Павел Марыніч
Мастак па святле Вольга Ярмалюк
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    лістапада
    14:00
    Пт

Вясёлы, яскравы, музычны спектакль для дзяцей “Па шчупаковым загадзе” пастаўлены па матывах выданай рускай народнай казкі. Класічны сюжэт пра гультаяватага, але такога абаяльнага веселуна Ямелю расказваецца ў лёгкай вершаванай, зразумелай сучасным маленькім гледачам форме. Разам з галоўнымі героямі спектакля: Ямелем, Шчупаком, Царэўнай Несмяянай, Царом Гарохам, Усходнім Прынцам дзеці становяцца ўдзельнікамі захапляльных прыгод і чароўных пераўтварэнняў, якія завяршаюцца, як заўсёды ў казках, шчаслівым фіналам.
Дэкарацыі ў стылі традыцыйнага рускага мастацтва – гжэльскага роспісу, маляўнічыя касцюмы, таленавітая гульня акцёраў, насычанасць дзейства музыкай, танцамі, сцэнічнымі эфектамі, без сумнення, падабаюцца маленькім гледачам і дорыць ім сапраўднае маленькае свята.