Паўлінка (12+)

Янка Купала
сцэны са шляхоцкага жыцця
Рэжысёр Леў Літвінаў
Мастак Барыс Малкін
Кампазітар Яўген Цікоцкі
Прэм'ера – 23 траўня 1943 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 02
    студзеня
    11:30
    Ср
  • 02
    студзеня
    19:00
    Ср
  • 03
    студзеня
    11:30
    Чц
  • 03
    студзеня
    19:00
    Чц
У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў афішы (друкаванай ці электроннай), для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мову. Калі ласка, удакладняйце наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.

Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць только праз касы тэатра.








Ролі выконваюць: