Людзі на балоце (16+)

Іван Мележ
палеская хроніка на дзве дзеі
Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык Ігар Анісенка
Кампазітар Дзмітрый Фрыга
Аўтар інсцэніроўкі Аляксандр Гарцуеў
Прэм'ера – 16 сакавіка 2012 года
Працягласць – 2 гадзіны 45 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 06
    снежня
    19:00
    Ср

Твор не патрабуе прадстаўлення. У беларускім нацыянальным эпасе – як называюць “Палескую хроніку” Івана Мележа – жыхары маленькай палескай вёсачкі дзень пры дні працуюць, мараць пра светлую будучыню, новае жыццё і сапраўднае каханне. Бязбацькавіч Васіль, выгадаваны ў нястачы, хоча цвёрда стаяць на нагах, мець уласны кавалак зямлі і гаспадарку. А Яўхім дбае адно пра ўцехі, бо ён сын працавітага і заможнага бацькі і меў ўсё неабходнае з маленства. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, і іх лёсы залежаць ад яе рашэння.

Прэміі і ўзнагароды:
Прэмія І. Ушакова за найлепшую працу мастака-сцэнографа (Ігар Анісенка)

Спектакль ідзе на беларускай мове. У даты, пазначаныя ў афішы (друкаванай ці электроннай), для гледачоў даступны сінхронны пераклад на рускую мову. Калі ласка, удакладняйце наяўнасць паслугі і мову перакладу на кожны асобны паказ на старонцы Афіша тэатра. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.