Людзі на балоце (16+)

Іван Мележ
палеская хроніка на дзве дзеі
Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык Ігар Анісенка
Кампазітар Дзмітрый Фрыга
Аўтар інсцэніроўкі Аляксандр Гарцуеў
Прэм'ера – 16 сакавіка 2012 года
Працягласць – 2 гадзіны 45 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 20
    кастрычніка
    19:00
    Пт
  • 06
    лістапада
    19:00
    Пн
  • 06
    снежня
    19:00
    Ср

Твор не патрабуе прадстаўлення. У беларускім нацыянальным эпасе – як называюць “Палескую хроніку” Івана Мележа – жыхары маленькай палескай вёсачкі дзень пры дні працуюць, мараць пра светлую будучыню, новае жыццё і сапраўднае каханне. Бязбацькавіч Васіль, выгадаваны ў нястачы, хоча цвёрда стаяць на нагах, мець уласны кавалак зямлі і гаспадарку. А Яўхім дбае адно пра ўцехі, бо ён сын працавітага і заможнага бацькі і меў ўсё неабходнае з маленства. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, і іх лёсы залежаць ад яе рашэння.

Прэміі і ўзнагароды:
Прэмія І. Ушакова за найлепшую працу мастака-сцэнографа (Ігар Анісенка)

Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на рускую мову. На старонцы "Афіша тэатра" Вы можаце сачыць за раскладам. Паслуга платная. Аплата ажыццяўляецца перад пачаткам спектакля.