Пiнская шляхта (14+)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
фарс-вадэвіль у адной дзеі
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Мастак-патаноўшчык Вольга Мацкевіч
Кампазітар Андрэй Зубрыч
Харэограф Людміла Фадзеева
Пластыка Павел Адамчыкаў
Прэм'ера – 25 траўня 2008 года
Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 07
    снежня
    19:00
    Ср
  • 20
    снежня
    19:00
    Аў
  • 28
    снежня
    19:00
    Ср
  • 05
    студзеня
    19:00
    Чц
  • 18
    студзеня
    19:00
    Ср

У глушы Пінскага павета пара дробных шляхцюкоў не дазваляюць дзецям ажаніцца і б’юцца за тое, хто з іх шляхціч, а хто мужык. Станавы прыстаў Кручкоў прыязджае іх судзіць і абірае ўсю мясцовую шляхту да ніткі, прызначаючы штрафы і тым, хто бачыў бойку, і тым, хто ня бачыў. І пакуль “найяснейшая карона” збірае судовыя падаткі і гразіцца катаргай за няўплату, над галовамі шляхцюкоў праплываюць цюкі з нарабаваным дабром. Сатыра на беларускую шляхту і царскіх чыноўнікаў праз паўтара века гучыць не менш пераканаўча, чым у XIX стагоддзі.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мовы. На старонцы "Афіша тэатра" пазначана мова перакладу на кожны асобны паказ.
Паслуга платная.

Прэміі і ўзнагароды:
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2013)
Прэмія імя І. Ушакова за найлепшую працу мастака-сцэнографа (Вольга Мацкевіч)

Фестывалі:
V Міжнародны моладзевы тэатральны форум (Магілёў, сакавік 2010)
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск, кастрычнік 2009)







Прэса:

травень 2008