Школа падатка- плацельшчыкаў (16+)

Луі Вернэй і Жорж Бэр
камедыя ў 3-х дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія Руслан Вашкевіч
Касцюмы Алёна Ігруша
Пераклад з французскай мовы Андрэй Хадановіч
Прэм'ера – 28 студзеня 2017
Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 30
    мая
    19:00
    Аў
  • 09
    чэрвеня
    19:00
    Пт
  • 19
    чэрвеня
    19:00
    Пн
  • 30
    чэрвеня
    19:00
    Пт
  • 07
    ліпеня
    19:00
    Пт
  • 14
    ліпеня
    19:00
    Пт
Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Рэцэпт – просты: трэба абвясціць “вайну падаткам”, стварыць папулярную і прыбытковую школу, (якая б навучыла гэтай хітрай навуцы іншых), размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам. П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы. Аказваецца пра грошы можна казаць са смехам!