Вельтмайстар акардэон (15+)

Марк Мерман
спектакль-канцэрт
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Мастак-сцэнограф Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах Алёна Ігруша
Аранжыроўка музычных нумароў Уладзімір Кур'ян
Стварэнне відэакантэнту Сяргей Тарасюк
Прэм'ера – 7 мая 2015
Працягласць – 1 гадзіна 15 хвілін

“Вельтмайстар-акардэон”: спектакль-канцэрт пра другую сусветную і не толькі.

У траўні 2015 года да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне тэатр падрыхтаваў праграму-канцэрт пад назвай “Другая сусветная” паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Памятная дата прайшла, але спектакль і пазней выявіўся надзвычай цікавым і актуальным. Гэта не проста расповед пра вайну, гэта яшчэ і гісторыя ў асобах пра тое, як хутка і драматычна сышла цэлая эпоха, як незваротна ляціць час і як цяжка бывае чалавеку ўхапіцца за яго. Мы хацелі б захаваць спектакль-канцэрт у рэпертуары тэатра пад новай назвай – “Вельтмайстар-акардэон” – у гонар адной з самых знакамітых і чулых песень М. Мермана.

У спектаклі гучаць арыгінальныя песні на словы Марка Мермана ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра. 

Канцэртныя нумары ў спектаклі выконваюцца на мове арыгіналу - па-руску. Астатні тэкст гучыць на беларускай мове, даступны яго сінхронны пераклад на рускую. На старонцы "Афіша тэатра" паказ з сінхронным перакладам пазначаны. 
Паслуга платная.







Ролі выконваюць:
  • Музыкі
    Генадзь Вішнякоў
    Леанід Клунны
    Эрык Арлоў
    Андрэй Сенажэнскі
  • Музыкі
    Юрый Хілавец
    Кірыл Змушко
    Жанна Карпенка
    Андрэй Сапоненка
  • Музыкі
    Юрый Альшэўскі
    Сяргей Цярэнц'еў
    Андрэй Алейнік