Талстога няма (16+)

Вольга Пагодзіна-Кузьміна
Трагікамедыя
Рэжысёр Дзяніс Хусніяраў
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі Андрэй Магучы
Мастак па касцюмах Стэфанія Грагурагкайтэ
Мастак па святле Ігар Фамін
Кампазітар Віталь Істомін
Відэа Натальля Навумава
Прэм'ера – 25 снежня 2017 года
Працягласць – 2 гадзіны 40 хвілін (з адным антрактам)
Найбліжэйшыя паказы
  • 15
    снежня
    19:00
    Сб

Трагікамедыя “Талстога няма” створана на падставе арыгінальных дакументаў – успамінаў сучаснікаў Льва Талстога, лістоў і дзённікаў родных і блізкіх пісьменніка, але не выключае мастацкай выдумкі. Падзеі на сцэне не прэтэндуюць на абсалютную ісціну, але і не з’яўляюцца няпраўдай.

Ясная паляна, 1910 год. Адносіны з жонкай у Льва Мікалаевіча моцна напружаныя. Соф’я Андрэеўна, якая пражыла ў шлюбе 48 гадоў, заўсёды была добрай жонкай: нарадзіла 13 дзяцей, была ласкавай і клапатлівай маці, займалася перапіскай і падрыхтоўкай рукапісаў Талстога да друку, самастойна вяла гаспадарку і шыла мужу кашулі. Аднак у адзін дзень усё пайшло не так...

Што сталася прычынай раздраю між сужэнцамі: наватарскія ідэі Талстога ці яго нежаданне прызнаць заслугі жонкі?  Кім была Соф’я Андрэеўна: анёлам ці дэманам, музай і падтрымкай генія ці ягоным цяжарам і праклёнам? Што прымусіла цяжка хворага Льва Мікалаевіча збегчы з сям’і: невыносная атмасфера і штодзённыя істэрыкі супругі ці ўласнае эга? Адказ на ўсе гэтыя пытанні дадуць некалькі дзён з жыцця сям’і Талстых, якія будуць сыграныя на сцэне тэатра “Прытулак камедыянта”.

Ролі выконваюцьнародная артыстка РФ Вольга Антонава, Марыя Зіміна, заслужаны артыст РФ Арцём Цыпін, Мікалай Іваноў, Ягор Куцянкоў, Андрэй Шымко, Юлія Захаркіна

Пра тэатр:

Дзяржаўны драматычны тэатр Прытулак камедыянта – адзін з вядучых тэатраў Паўночнай сталіцы. У рэпертуары тэатра больш за 25 назваў – ад рускай і замежнай класікі да сучаснай драматургіі. Тэатр быў заснаваны 19 лютага 1987 года артыстам Юрыем Тамашэўскім. У 1995 годзе тэатр узначаліў рэжысёр Віктар Мінкоў, які ўвёў новую мадэль працы: першы ў Расіі дзяржаўны тэатр без пастаяннай трупы – сінтэз рускага рэпертуарнага і заходняга кантрактнага тэатра.

“Прытулак камедыянта” вядзе актыўную гастрольную дзейнасць, штогод бярэ ўдзел у буйных міжнародных і расійскіх тэатральных фестывалях. Віктар Мінкоў лічыць, што тэатр узяў высокую планку, і цяпер неабходна адпавядаць гэтаму ўзроўню, каб не расчараваць тонкага, інтэлігентнага, разумнага перцярбургскага гледача.

 

Дзяніс Хусніяраў, рэжысёр:

Выпускнік акцёрска-рэжысёрскага курса РГИСИ (был. СПбГАТИ) – майстэрня С.Я. Співака. Уладальнік гран-пры Першага міжнароднага фестываля “АПАРТ”, Лаўрэат Другога міжнароднага конкурсу самастойных рэжысёрскіх урыўкаў “Рэжысёр і проза” у намінацыі “За работу рэжысёра з артыстам”, Лаўрэат Прэміі “Прарыў” у намінацыі “Лепшы малады тэатральны рэжысёр года”. Пастаноўкі: “Жорсткія гульні” А. Арбузава ў Маладзёжным тэатры на Фантанцы, “Вачыма клоўна” паводле Г. Бёля, “Адзінокія” Г.Гаўптмана ў Тэатры на Васільеўскім, “The Demons” паводле
Л. Нурэна ў Тэатры імя Ленсавета ў Санкт-Пецярбурзе, “Дон Жуан” Мальера ў Новым драматычным тэатры ў Маскве, “Трусіная нара” Д.Ліндсі-Эбера ў Рускім драматычным тэатры, “Майстравыя” у Набярэжных Чалнах” “Дзень Касманаўтыкі” Я.Унгарда ў Рускім тэатры Эстоніі ў Таліне.