Неба ў чамадане, альбо Цуцыкі ўночы (12+)

Аўтар і рэжысёр Руслан Кудашоў
Мастак Аляўціна Торык
Мастак па святле Ларыса Новікава
Музычнае афармленне Уладзімір Бычкоўскі, Анатоль Ганье
Прэм'ера – 7 лістапада 2017 года
Працягласць – 1 гадзіна (без антракта)
Найбліжэйшыя паказы
  • 16
    снежня
    19:00
    Нд

Чатыры героі сустракаюцца на старым вакзале і чакаюць.. З чамаданамі наперавес чакаюць цягнік, які прыбудзе невядома калі, але ж прыбудзе абавязкова і адвязе ў краіну мрояў. Смешныя і крыху недарэчныя, абаяльныя і забаўныя, у кожнага ў чамадане – свой багаж, свая гісторыя, свае маленькія скарбы. Яны амаль не заўважаюць адно аднаго, таму што цалкам паглынутыя роспаччу змарнаванага жыцця, водгуллем няспраўджаных надзеяў, таму і завуцца “цуцыкамі” – сляпымі шчанюкамі. Лірычны, кранальны, музычны спектакль пра невыпадковасць сустрэч, прасвятленне і бясконцае чаканне цуда.

Спектакль выконваецца без словаў і не патрабуе перакладу.

Фестывалі :

Спектакль браў удзел у « В Т Л -Ф Э СТ: Т э атр актуальных лялек . Ц ы рк» (Санкт-Пе ця рбург, Р а с і я, 2017 год).

Пра тэатр :

Сёння Вялікі тэатр лялек адна з галоўных тэатральных пляцовак горада, адкрытая да пошуку новых форм і магчымасцей сцэнічнай мовы. З 2006 года яго ўзначальвае Руслан Кудашоў – адзін з самых вядомых рэжысёраў тэатра лялек, уладальнік вышэйшых тэатральных узнагарод “Залатая маска”, “Залаты сафіт”, “Арлекін” і інш. За час працы ў ВТЛ Руслан Кудашоў выхаваў новую трупу тэатра, якая складаецца з маладых артыстаў – выпускнікоў яго акцёрскага курса; стварыў больш за 30 спектакляў для дарослых і дзяцей. Рэпертуар актыўна папаўняецца самымі разнастайнымі пастаноўкамі: ад “Калабка” да Старазаветнай трылогіі, ад спектакляў з вытанчанымі марыянеткамі паводле рускай класікі да падлеткавага трагічнага маніфеста ў стылю панк-рока. У рэпертуары ВТЛ – пастаноўкі для дзяцей і дарослых, самых розных напрамкаў і жанраў: музычныя, драматычныя, пластычныя, лялечныя і сінтэтычныя спектаклі.

Нягледзячы на эксперыментальны дух, ВТЛ захоўвае вернасць традыцыйнаму тэатру лялек. Уласцівае новым спектаклям абвостранае пачуццё часу, прыцягвае ў тэатр новую публіку, большая частка якой – моладзь. Практычна ўсе пастаноўкі тэатра апошніх гадоў удзельнічаюць у прэстыжных міжнародных фестывалях і атрымліваюць тэатральныя ўзнагароды. Трупа ВТЛ ужо пабывала ў ЗША, Францыі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Грузіі, Эстоніі, Фінляндыі  ды інш.

Руслан Кудашоў, рэжысёр:

У 1999 годзе скончыў СПб ГАТИ (цяпер Расійская акадэмія сцэнічных мастацтваў) па спецыяльнасці “Артыст тэатра лялек”, у 2001 годзе – па спецыяльнасці “Рэжысёр”. Пасля заканчэння вучобы ў складзе невялікай групы аднакурснікаў заснаваў уласны лялечны тэатр “Патудань”. Першая пастаноўка паводле апавядання А.Платонава “Рака Патудань” прынесла вядомасць калектыву, а яго заснавальніку і мастацкаму кіраўніку рэпутацыю аднаго з самых шматабяцальных маладых рэжысёраў тэатра лялек.
Галоўны рэжысёр Вялікага тэатра лялек з 2006 года, тэатральны настаўнік. Удзельнік і шматразовы прызёр вядомых міжнародных фестываляў. Лаўрэат Вышэйшай нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”, Вышэйшай Санкт-Пецярбургскай тэатральнай прэміі “Залаты сафіт”, Вышэйшай нацыянальнай прэміі ў галіне тэатральнага мастацтва для дзяцей і юнацтва “Арлекін” і шмат іншых. Намінант прэміі “Сабака.ру.ТОП-50: Самыя славутыя людзі Пецяргурга” (за стварэнне спектакля “Песня Песняў”).

Дзеючыя асобы і выканаўцы :
Прыгажуня – Ірына Крыўчанок
Медсястра – Аляксандра Іонава
Матрос – Міхаіл Ложкін
Пісьменнік – Максім Гудкоў