Талерантнасць (арыгінальная назва "Бог разні") (16+)


Ясміна Рэза
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія Руслан Вашкевіч
Касцюмы Алена Ігруша
Стварэнне відэакантэнту Сяргей Тарасюк
Музычнае афармленне Павел Захаранка
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад з французскай мовы Уладзімір Лянкевіч
Прэм'ера – 27 красавіка 2018
Працягласць – 1 гадзіна 35 хвілін без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 17
    кастрычніка
    19:00
    Ср
  • 25
    кастрычніка
    19:00
    Чц
  • 09
    лістапада
    19:00
    Пт
  • 18
    лістапада
    19:00
    Нд
Ужо вядомая гледачам па спектаклі “АRT” выдатная франка-іранская пісьменніца і драматург Ясміна Рэза на гэты раз прагучыць на Купалаўскай сцэне ў камедыі “Талерантнасць” (арыгінальная назва "Бог разні"). Падзеі ў спектаклі Мікалая Пінігіна будуць разгортвацца паміж дзвюх сямейных пар у межах аднаго сучаснага ўтульнага пакоя, які неўзабаве ператворыцца амаль ў тэатр ваенных дзеяў. Абмеркаванне банальнай жыццёвай сітуацыі, звязанай з канфліктам дзяцей-падлеткаў, нечакана для саміх удзельнікаў, набудзе абсурдныя, брутальныя ноты і надзіва лёгка абудзіць у добрапрыстойных, адукаваных і талерантных “буржуа” дрымучыя інстынкты..

Звяртаем увагу, што квіткі ў дзень спектакля можна набыць только праз касы тэатра.