Вешальнікі (16+)

Марцін МакДонах
чорная камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Краўчанка
Сцэнаграфія Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах Валянціна Праўдзіна
Музычнае афармленне Павел Захаранка
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад Марыя Пушкіна
Стварэнне плаката Кацярына Сімановіч
Прэм'ера – 15 студзеня 2019 года
Найбліжэйшыя паказы
  • 15
    студзеня
    19:00
    Аў
  • 16
    студзеня
    19:00
    Ср

1965 год. У невялічкім пабе на поўначы Англіі вешальнік Гары Уэйд штовечар налівае заўсёднікам піва, ён –  мясцовая знакамітасць. Найлепшым у сваёй прафесіі Гары ніколі не быў, але і нумар два гучыць някепска, тым больш і без гэтага можна лічыць сябе вышэйшым за іншых. Аднак як зменіць ягонае жыццё адмена смяротнага пакарання? Магчыма, гэта добрая нагода агучыць канчатковыя лічбы павешаных, перагледзець прыярытэты і пачаць жыць звычайным жыццём. А што калі раптоўна пачынаюць усплываць памылкі правасуддзя, знікае непаўнагадовая дачка, а злавесны наведнік паба недвухсэнсоўна намякае, што ведае пра гэта больш, чым варта было б?

Заснаваны на рэальных падзеях сюжэт увасабляецца ў найлепшых традыцыях чорнай камедыі, дзе ад гумару шыбеніка да гумару вешальніка адзін крок.