жАрт to you (16+)

Канцэрт-капуснік
Рэжысёрская група Сяргей Чуб, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Павел Яскевіч, Андрэй Дробыш, Дзмітрый Есяневіч
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 12
    студзеня
    19:00
    Чц
Звычайна капуснік – мерапрыемства для вузкага кола сяброў і калег, куды не купіш білет. Але нарэшце на купалаўскую сцэну зноў вяртаюцца капуснікі, адкрытыя для гледачоў. Ласкава запрашаем на борт авіялайнера “жАрт to you”. Самалёт рухаецца па маршруце, пракладзеным праз тэатральнае закуліссе. Час палёту складае паўтары гадзіны. З сабой на борт можна праносіць жыццёвы багаж любой вагі, бо ад гэтага самалёт будзе толькі ўзлятаць вышэй. Пасажырам будуць прапанаваныя шматлікія жарты, музычныя і драматычныя нумары. Каманда купалаўскіх “авіяліній” спадзяецца, што гледачы скарыстаюцца ўнікальнай прапановай, і з нецярпеннем чакае прыемнага і напоўненага смехам палёту.

Квіткі можна набыць на сайце тэтра, у нашых касах і таксама ў нашых партнёраў ticketpro.by, kvitki.by, kassy.by.