Гурт ILI-ILI (12+)

Сольны канцэрт
Музыка Міхаіл Зуй
Музыка Дзмітрый Есяневіч
Музыка Эрык Арлоў-Шымкус
Музыка Ігар Юшкевіч
Музыка Віталь Кулеўскі
Прэм'ера – 24 лютага 2018
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 24
    лютага
    20:00
    Сб

24 лютага а 8 вечара на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе сольны канцэрт беларускага сінці-поп гурта ili-ili, заснавальнікамі і ўдзельнікамі якога з’яўляюцца артысты тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Музыка ili-ili пачатку 2010-х увабрала ў сябе мастацкі густ і рамантыку далёкіх купалаўскіх гастроляў, выбухнула шэрагам гучных хітоў і ўзбагаціла тэатральны рэпертуар аўтарскай музыкай да многіх спектакляў. Гурт ili-ili 2018 года – гэта новы фармат, новае слова і новае гучанне. Адчуўшы покліч электронных бітаў і сувязь з космасам пост-року, хлопцы заявілі пра час перамен і выпусцілі пілотны трэк пад назвай “Мабыць” – як крок на шляху асэнсавання сябе, уласнай цэльнасці і творчай звышзадачы.

Мы запрашаем вас на прэзентацыю новага гучання ili-ili, а пакуль заахвочваем слухаць трэкі, наталяцца энергіяй касмічных хваляў і электронных фраз.

Аўтар россыпу плакатаў да канцэрту – наш добры геній рэжысёр і мастак Юрка Дзівакоў.

Гурт ili-ili існуе з 2011 года. За гэты час былі выпушчаны два альбомы: “Past Perfect” (2012), “List” (2013) – і адзін міні-альбом “post01” (2011). У 2013 годзе гурт стаў лаўрэатам фестывалю Basowiszcza, а трэк “Танчыць” атрымаў Нацыянальную музычную прэмію як “Найлепшая беларуская песня”. У 2015 годзе гурт прыняў удзел у праекце “Anima”, прысвечаным дзейнасці кампазітара М.К.Агінскага. Музыкі пішуць трэкі да спектакляў (“Клеменс” К.Саі, “Матухна Кураж і яе дзеці” Б.Брэхта, “Войцэк” Г.Бюхнера, “Запалкі” К.Сцешыка) і працуюць над новай праграмай.