Гурт TonqiXod

Канцэрт
Гітара, голас Уладзь Лянкевіч
Клавішныя, голас Максім Субач
Барабаны Андрэй Аляксеенка
Найбліжэйшыя паказы
  • 29
    верасня
    19:00
    Пт
Арт-рок трыа TonqiXod ладзіць на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра жывую прэзентацыю новага альбома. "Колер, якога няма" – гэта пафас у дазволеных дозах, рок ува ўсіх іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф'южанутасць з элементамі непрыхаванага таннага цырку. Акрамя новых кампазіцый на канцэрце прагучаць песні з дэбютнага альбома "Прадмова".

Псіхадэлічную і крыху акадэмічную нотку вечара забяспечаць запрошаныя госці.

TonqiXod – гэта трыа з горада Мінск. Стыль TonqiXod – гаражны арт-рок з украпленнямі ад джазу і эксперыментальнага рока да прота-панка і псіхадэліі. Першыя выступы гурта адбыліся на пачатку 2013 года, увосень гэтага ж года быў прэзентаваны сінгл гурта "Насыпаць горы", па выніках года TonqiXod атрымаў прэмію "Дэбют года" па версіі euroradio.by. У 2014 годзе музыканты адыгралі некалькі дзясяткаў канцэртаў, выпусцілі сінгл "Песня пра вяселле" і ў снежні прэзентавалі дэбютны LP "Pradmova". Альбом на пачатку 2015 года сабраў багата прызоў і перамог на ўзнагародах Experty.by у намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы рок-альбом» і ўзяў "Прыз штатных экспэртаў" як альбом году. Акрамя таго музыкі атрымалі "Дэбют года (2014)" на прэміі RockProfi, дзе пераможцаў абіраюць калегі-музыканты. У ліпені 2015 года сталі лаўрэатамі конкурсу на фестывалі "Басовішча" (Польшча).