WANTED HAMLET (18+)

Рэжысёр Аляксей Ляляўскі
Асістэнт рэжысёра Ірына Юр'ева
Мастак Аляксей Ляляўскі мал.
Актор Міхаіл Шэламенцаў
Мастак па святлу Андрэй Панічкін
Прэм'ера – 21 снежня 2017
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін
Найбліжэйшыя паказы
  • 21
    мая
    18:00
    Пн
У гэтым годзе ў Мінску адбудзецца Х Міжнародны фестываль тэатра лялек. На пляцоўцы камернай сцэны Купалаўскага тэатра будуць паказаны спектаклі "Біяграфія" і «Wanted Hamlet»  тэатра Karlsson Haus з Санкт-Пецярбурга.
П'еса Марсэля Крэмера «Wanted Hamlet» – варыятыўны і асацыятыўны маналог на асноўныя тэмы, закладзеныя ў п'есе Шэкспіра. Яе можна назваць  рэфлексіяй на сённяшні дзень - пра палітыку, пра свет, у якім пануе вайна і сіла, пра нас, кожны дзень выходзячых на бой з самімі сабой.
На сцэне юнак, які не спраўляецца з навакольным светам  і з унутранымі перажываннямі. «Маленькі» Гамлет павінны рухацца ў сучасным сусвеце, у якім пануе жорсткасць бацькоў і іх асяроддзя,  дзе ўзаконены забойствы. Ён не хоча забіваць і не хоча паміраць у канцы трагедыі. Ці здраджвае ён ідэалам Гуманізму, увасабленнем якіх стаў Гамлет Шэкспіра, нягледзячы на зробленыя ім учынкі? Альбо Гамлет Крэмера – рэвалюцыйны герой нашага часу?
Спектакль ідзе на рускай мове.
Звяртаем вашу ўвагу, што  спектакль пачынаецца а 18 гадзіне.