Зямля Эльзы (16+)

Яраслава Пуліновіч
жыццё
Рэжысёр-пастаноўшчык Алена Ганум
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Кампазітар Віктар Кісцень
Пераклад Вольга Бабкова
Прэм'ера – люты 2018
Найбліжэйшыя паказы
  • 23
    мая
    19:00
    Ср
  • 31
    мая
    19:00
    Чц
  • 03
    чэрвеня
    19:00
    Нд
  • 08
    чэрвеня
    19:00
    Пт
  • 24
    чэрвеня
    19:00
    Нд
Тваё імя Эльза, і ўсё сваё жыццё ты пражываеш нібы чужое. 
Тваё імя Эльза, і нават сваякі не могуць правільна вымавіць тваё сапраўднае прозвішча -- Блюментрост. 
Тваё імя Эльза, і ты заўсёды апранаешся ў шэрыя і чорныя строі. 
Але зараз ты ідзеш па вясковай вуліцы ў ружовай сукенцы і ў туфліках на абцасах, бо імя тваё – Эльза! 
Гісторыя пра сустрэчу і каханне людзей, якая асвяціла рэшту іх жыцця і напоўніла яго небывалымі і незнаёмымі раней пачуццямі.
Кожны мае права на сваю лесвічку да Неба.