Музычныя вечары ў Купалаўскiм

Найбліжэйшыя паказы
  • 27
    ліпеня
    19:00
    Сб

Увага! У сувязі са смуткам па народным артысце Беларусі Аўгусту Лазаравічу Мілаванаву імпрэза “Музычны вечар у Купалаўскім” пераносіцца на 27 ліпеня.

Квіткі, набытыя на 20 ліпеня, будуць сапраўднымі 27 ліпеня. Таксама вы маеце магчымасць вярнуць квіткі ў касу тэатра па адрасе вул. Энгельса, 7а да 24 ліпеня ўключна. Каса будзе працаваць штодзённа з 13:00 да 20:00.

Да сустрэчы 27 ліпеня а 19.00 у Каміннай зале тэатра!


27 ліпеня а 19:00 ў Каміннай зале аркестр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кур'яна выканае сваю адмысловую праграму – прагучыць музыка да старых і новых купалаўскіх спектакляўЖывое выкананне і камерная абстаноўка паспрыяюць стварэнню магіі летняга вечара. Мы ганарымся тым, што ў драматычным тэатры захавалі жывы аркестр, а разам з ім тыя глыбінныя традыцыі сінтэзу мастацтваў, што былі спрадвек уласцівы нацыянальнай тэатральнай культуры. Дзякуючы намаганням Уладзіміра Кур’яна мы маем свой музычны калектыў мульціінструменталістаў, здольных як да выканання складаных партый, так і да імправізацыі.

Гэта абсалютна новы фармат для тэатра, і мы запрашаем нашых гледачоў правесці музычны вечар з намі. У праграме аўтарскія кампазіцыі У. Кур’яна, музыка да спектакляў “Гаральд і Мод”, “Тут і там”, “Паўлінка”, “Ідылія”, “Ажаніцца – не журыцца”, “Местачковае кабарэ” і сюрпрызы.