Музычныя вечары ў Купалаўскім. Алесь Камоцкі (12+)

Найбліжэйшыя паказы
  • 30
    верасня
    19:00
    Пн
Мы працягваем традыцыю музычных вечароў у Купалаўскім. І ўжо 30 верасня запрашаем вас у Камінную залу на канцэрт вядомага аўтара і выканаўцы, нашага добрага сябра Алеся Камоцкага. Паслухаем добрую жывую музыку і крыху паразважаем пра спяваную паэзію. Гэтым разам ва ўтульнай прасторы Каміннай залы з відам на славутыя вокны Пісьменніцкага дома. Далучайцеся, бо будзе душэўна! У вечарыне таксама возьмуць удзел: Алеся Сівохіна (сола, гітара), Аліна Страшкевіч (акардэон), Аляксандр Віслаўскі (мультыінструменталіст).