Радзіва "Прудок" (16+)

Андрусь Горват
дзённік
Рэжысёр Раман Падаляка
Інсцэніроўка Раман Падаляка, Міхаіл Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Кампазітар Дзмітрый Есяневіч
Музычнае афармленне Юрый Бачкароў
Прэм'ера – 16 мая 2018 года
Найбліжэйшыя паказы
  • 16
    мая
    19:00
    Ср
  • 17
    мая
    19:00
    Чц
  • 25
    мая
    19:00
    Пт
16 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера спектакля па матывах кнігі Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр пастаноўкі – кампанія velcom. 

“Радзіва “Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стане спектаклем.

Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка падаў праект спектакля “Радзіва “Прудок” на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і стаў адным з шасці лаўрэатаў, якія атрымалі грант на пастаноўку. Генеральным партнёрам спектакля выступіла кампанія velcom, якая традыцыйна надае вялікую ўвагу праектам, прысвечаным падтрымцы беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. 

У 2017 годзе кніга Адруся Горвата “Радзіва “Прудок” атрымала прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга Андруся Горвата стала сапраўдным бэстсэлерам сучаснай беларускай літаратуры. Тыраж у 1000 асобнікаў быў распрададзены ў Купалаўскім тэатры за лічаныя гадзіны. 

Пры падтрымцы: