Радзіва "Прудок" (16+)

Андрусь Горват
дзённік
Рэжысёр Раман Падаляка
Інсцэніроўка Раман Падаляка, Міхаіл Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Кампазітар Дзмітрый Есяневіч
Музычнае афармленне Юрый Бачкароў
Прэм'ера – 16 мая 2018 года
Найбліжэйшыя паказы
  • 25
    мая
    19:00
    Пт
  • 01
    чэрвеня
    19:00
    Пт
  • 04
    чэрвеня
    19:00
    Пн
  • 10
    чэрвеня
    19:00
    Нд
  • 25
    чэрвеня
    19:00
    Пн
  • 26
    чэрвеня
    19:00
    Аў
16 траўня на нашай Камернай сцэне адбылася чаканая прэм'ера спектакля "Радзіва Прудок" паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата. Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.

“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стала спектаклем.

Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыснай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатра, Мінска, кнігі, спектакля будзе мець працяг і натхняць на светлыя ўсмешкі і думкі.
Пры падтрымцы: