Ураджай (16+)

Павел Пражко
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Цішко
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэй Жыгур
Музыка зборная Дзмітрый Цішко
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Пераклад Марына Казлоўская
Стварэнне плаката Кацярына Сімановіч
Прэм'ера – 24 студзеня 2019 года
Найбліжэйшыя паказы
  • 24
    студзеня
    19:00
    Чц
  • 25
    студзеня
    19:00
    Пт
Ці ўмееце вы забіць цвік так, каб не патрапіць па пальцах? Калі ўмееце, тады гэты спектакль не пра вас. А пра каго? Чацвёра маладых людзей апынуліся ў нетыповай для сябе сітуацыі – у восеньскім садзе, на свежым паветры, пасярод багатага ўраджая яблык.. Перад імі стаіць не вельмі складаная задача – сабраць яблыкі ў драўляныя скрыні. Вось тут усё і пачынаецца! У садзе, аказваецца, лётаюць кусучыя пчолы, можа зламацца зуб аб цвёрды яблык і распачацца раптоўны прыступ астмы.
Як у крывым люстэрку кожны з гледачоў зможа пабачыць і пазнаць штосьці да болю знаёмае. У п’есе аўтара “новай драмы” Паўла Пражко адзіны станоўчы герой – смех.
Ну, і яблыкі.