Войцэк (18+)

Георг Бюхнер
фрагменты
Рэжысёр-пастаноўшчык Юрa Дзівакоў
Мастак Таццяна Дзівакова
Пераклад Ірына Герасімовіч
Харэограф Анастасія Лапцінская
Прэм'ера – 6 красавіка 2017 г.
“Войцэк” лічыцца найбольш знакамітым творам Георга Бюхнера і адной з самых папулярных і ўплывовых п’ес на нямецкай тэатральнай сцэне. Сюжэт п’есы ўзяты са старонак газет, дзе ў 1836 годзе шырока абмяркоўвалі гісторыю простага салдата Іагана Крысціяна Войцэка, які забіў сваю сужыцельку і за гэта быў пакараны адсячэннем галавы. Напісаную ў перадэкспрэсіянісцкім ключы гісторыю на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра паставіў рэжысёр Юра Дзівакоў. Гэты правакатыўны, смелы спектакль з яскравымі эратычнымі матывамі і жывым музычным суправаджэннем вытрыманы ў эстэтыцы візуальнага тэатра. Звяртаем Вашу ўвагу, што пастаноўка скіраваная да аўдыторыі 18+.

Паважаныя гледачы, звяртаем Вашу ўвагу. Уваход на камерную сцэну пасля пачатку спектакля немагчымы. Ласкава просім не спазняцца!