Запалкі (16+)

Канстанцін Сцешык
драма
Рэжысёр Таццяна Ларына
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Відэакантэнт Арцемій Калінін
Музыка Эрык Арлоў-Шымкус, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй
Пераклад з рускай мовы Марыя Пушкіна
Прэм'ера – 5 верасня 2017 г.
Найбліжэйшыя паказы
  • 26
    снежня
    19:00
    Аў
  • 12
    студзеня
    19:00
    Пт

Дзеянне спектакля "Запалкі" разгортваецца ў наш час. Галоўны герой, Толя, гадуе маленькую дачку, расказвае ёй чароўныя казкі, спрабуе разабрацца з мінулым і знайсці сваё месца ў цяперашнім. Сюжэтныя павароты дзеяння нечаканыя, але вельмі арганічныя ў сваёй сучаснай штодзённай спантаннасці. З будзённых аскепкаў рэальнасці ў спектаклі паўстае містычная карціна чалавечага існавання. Лёгкая іранічная мова спектакля сугучная мове пакалення, а сама гісторыя нагадвае гледачам пра тое, якім крохкім можа быць жыццё чалавека ў гэтым свеце.