Вяртанне квіткоў

Вяртанне ўваходнага квітка па ініцыятыве гледача ажыццяўляецца не паздней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства.

Пры гэтым:

1.Квіткі, аплачаныя ў касах тэатра імя Янкі Купалы і раздрукаваныя на афіцыйных білетных бланках тэатра, вяртаюцца па месцы набыцця.

2.Грашовыя сродкі за квіткі, аплачаныя і раздрукаваныя праз сайт kupalauski.by, вяртаюцца на карт-рахунак трымальніка карты на працягу 3 банкаўскіх дзён са дня падачы заявы ў касу тэатра па адрасе г. Мінск, вул.Энгельса, 7а (ст.м. Купалаўская) пры наяўнасці раздрукаваных бланкаў квіткоў і электроннага чэка аплаты.

Бланк заявы на вяртанне электроннага квітка.

!!! Сэрвісны збор (альбо паслуга касы) і паслуга рэзервавання не падлягаюць вяртанню.

!!!Вяртанне ўваходнага квітка ў выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым ажыццяўляе арганізатар.


Інфармацыя па набыцці квіткоў
+375 (17) 327 - 17 - 17
Каса тэатра працуе з 9.00 да 20.00
вул.Энгельса, 7, Мінск, 220030 Рэспубліка Беларусь