Безбар'ерны доступ

З правага боку ад галоўнага ўвахода ў тэатр знаходзіцца ліфт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, праз які можна трапіць на першы паверх будынка. Побач размешчаныя і гардэроб, і санвузел, і ўваход у партэр.

Пры набыцці квітка для інваліда-вазочніка неабходна звязацца з адміністратарам па тэлефоне +375 17 378 89 31 (пажадана не менш чым за тры дні да спектакля), каб супрацоўнікі тэатра праверылі стан пад'ёмніка ў партэр і падрыхтавалі для гледача месца ў зале.