Фотасесія ў будынку тэатра

Запрашаем Вас правесці фотаздымку ў класіцыстычных інтэр’ерах найстарэйшага тэатра Беларусі. Нагадаем, што ў сакавіку 2013 года завяршылася маштабная рэканструкцыя будынка, мэтай якой было вяртанне яму аўтэнтычнага выгляду 1890 года.

Для правядзення святочных фотасесій тэатр прапануе глядацкае фае і Камінную залу. Памяшканні аздобленыя ў шэра-блакітных тонах па ўзорах ХІХ стагоддзя, з традыцыйнымі крышталёвымі жырандолямі і арнаментаванымі парцаляванымі вазамі з героямі грэчаскай міфалогіі. Азнаёміцца з інтэр’ерамі глядацкага фае і Каміннай залы можна па спасылцы. Прыемны дадатак да фотасесіі ў Купалаўскім тэатры – магчымасць наведаць аўстэрыю “Уршуля” (або нават замовіць у ёй банкет ці пачастунак для тых, хто не прымае ў фотасесіі ўдзелу або жадае ад яе адпачыць), якая размешчана непасрэдна ў будынку тэатра і гатовая прыняць гасцей, у тым ліку і на ўтульнай летняй тэрасе з відам на першы мінскі фантан і Аляксандраўскі сквер.

З агульным палажэннем аб правядзенні фотаздымкаў, правіламі паводзінаў падчас іх  тут.

Прэйскурант

Назва паслуг

Час правядзення, хв.  

Кошт паслуг у беларускіх рублях

Вясельные фотаздымкі, максімум 10 чалавек

60

40,00

Фотаздымкі для прафесійнага партфоліа з выкарыстаннем фота-відэакамеры, максімум 10 чалавек

60

40,00

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне +375 (17) 327-40-31