Востраў Сахалін

падарожныя нататкі ў адной дзеі

Антон Чэхаў

Рэжысёр – Аляксандр Нордштрэм

Мастак – Ганна Мятліцкая

Жывое музычнае афармленне – Андрэй Сапоненка

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін

Прэм’ера – 21 снежня 2005 года

“Востраў Сахалін” – гэта спектакль паводле аднайменнага твора А.Чэхава, напісанага пасля падарожжа на далёкі востраў, дзе знаходзілася найвялікшая катарга царскай Расіі. Ствараючы свае нататкі, пісьменнік хацеў адкрыць вочы грамадству на мала каму вядомае “месца нясцерпных пакутаў, якiя толькі можа вытрываць вольны альбо падняволены чалавек”.

Быт, жудасныя ўмовы пражывання зняволеных, бесчалавечныя пакаранні, беззаконнасць, што панавала ў турэмным асяродку, – усё гэта падрабязна апісаў аўтар, усё гэта моцна паўплывала на творчае станаўленне трыццацігадовага пісьменніка. Ён прыйшоў да высновы, што ў варварскім знішчэнні мільёнаў людзей у турмах і на катаргах вінаватыя не наглядчыкі, а ўсе жыхары тагачаснай імперыі.

Выканаўца – Раман Падаляка