Еўсцігней Міровіч

1878 – 1952
Народны артыст БССР (1940).
Драматург, рэжысёр, акцёр.

С 1921 па 1931 год узначальваў тэатр, вызначаў напрамкі і шлях яго развіцця тэатра. У 1941–1945 гадах быў рэжысёрам Беларускага тэатра імя Я. Купалы. Творчы поспех і славу тэатру прынеслі першыя пастаноўкі Міровіча «На Купалле» і «Машэка». Як мастацкі кіраўнік Еўсцігней Міровіч сцвярджаў праграму «стракатага тэатра» — паралельнага засваення розных стылевых манер і мастацкіх плыняў.

Быў мастацкім кіраўніком Гомельскага тэатра рабочай моладзі (1932–1935), які ў 1935 быў ім рэарганізаваны ў Першы калгасна-саўгасны тэатр, у 1937–1940 — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача імя Н. Крупскай. З 1945 — мастацкі кіраўнік і загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральнага інстытута. Займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасцю ў тэатральных студыях, у Мінскім тэатральным вучылішчы. Прафесар. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934 года).