Сто год з дня нараджэння Зінаіды Браварскай

31 жніўня
Сто год з дня нараджэння Зінаіды Браварскай
31 жніўня Купалаўскі тэатр адзначае 100 год са дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Зінаіды Браварскай.

Зінаіда Іванаўна Браварская вядомая ўсім прыхільнікам тэатра, яна прысвяціла Купалаўскаму практычна ўсё сваё жыццё і стала сведкай і ўдзельніцай славутай гісторыі Купалаўскага. 

Яна сыграла каля галоўных роляў, працавала са славутасцямі беларускага і савецкага тэатра - Лiдзiей Ржэцкай, Глебам Глебавым, Барысам Платонавым, Верай Полай, Вольгай Галiнай,  Уладзiмiрам Уладамiрскiм і інш. 

Зінаіда Браварская таксама праявіла сябе як таленавіты педагог. З 1968 года яна выкладала акцёрскае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце,  цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

На сцэне Купалаўскага Зінаіда Браварская сыграла каля 100 галоўных роляў. Таксама запомнілася гледачам па сваіх працах у кіно. 


Галерэя: