23 сакавіка – 120 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Вольгі Галіны.

23 сакавіка
23 сакавіка – 120 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Вольгі Галіны.

Вольга Галіна нарадзілася ў мястэчку Жалудок Шчучынскага раёна. Іграла ў аматарскіх тэатрах. У дзяржаўны тэатр прыйшла ў 1923 годзе. У той самы год галоўным рэжысёрам тэатра стаў Еўсцігней Міровіч.

У тыя гады Мінск віраваў новымі спадзяваннямі. Актыўна працаваў Інбелкульт з тэатральнай падсекцыяй. Трупа БДТ-1 ужо год, як была адзіным гаспадаром усяго будынка гарадскога тэатра. У 1924 годзе была абвешчана праграма нацыянальна-культурнага Адраджэння...

Адразу па прыходзе у тэатр, Вольга Галіна (тады яшчэ Грудзінская) сыграла ў спектаклі Міровіча “Машэка”, пасля якога і атрымала свой адметны псеўданім ад самога Якуба Коласа. Так у тэатры з’явілася пасля “Крыніцы”
(А. Ждановіч) і “Пралескі” (Новік), яшчэ і “Галіна”. Наперадзе яшчэ былі ролі ў спектаклях Міровіча “Кастусь Каліноўскі”, “Запяюць верацёны”... У пазнейшыя часы актрыса шмат здымалася ў спектаклях паводле Чэхава, Горкага, Астроўскага... Вельмі любіла ролю Купавінай у п’есе “Ваўкі і авечкі”.

Вольга Галіна згадвала пра працу над ролямі: “Было недастаткова карыстацца магчымасцямі свайго маленькага жыццёвага досведу, -- давялося звяртацца да мастацкай літаратуры, шмат чытаць, шмат думаць, шукаць новыя акцёрскія прыёмы...”.

Вольга Галіна пакінула свет у 1980 годзе. У 1987 паэт Сяргей Грахоўскі прысвяціў свой верш купалаўцам*.

 

"КУПАЛАУЦЫ"

 

У гэтых вузкix калiдорах

Каторы год i нездарма

Сумуюць сцены па акцёрах,

Якix ужо даўно няма.

 

Усе яны глядзяць з партрэтаў

З усмешкамi ў жывых вачах,

Нiбы з грымёрных i буфетаў,

Яны з нябыту па начах

 

Пустою залаю на сцэну,

Памiж запыленых кулiс

Iдуць адны другiм на змену,

Нiбы па выклiку на бic.

Пярэчыць Ржэцкая Галiне,

Iм Глебаў падае руку,

Адна ў шырокай крыналiне,

Другая -- у андараку.

 

I Ўладамiрскi безупынку

Смяецца, плача i пяе,

Па волi Чорнага на рынку

Зноў камiзэльку прадае.

 

Пяюць дзяўчаты "На купалле",

Вядзе "Паўлiнка" карагод.

Начамi для пустое залi

Iдуць спектаклi круглы год.

 

I сэрца юнага акцёра

Дрыжыць стралой на цецiве,

Бо ў гэтых сценах, як i ўчора

Душа Крыловiча жыве.

 

Купалаўцы! Жывы Купала

Да вас iдзе з крутых дарог,

I ружа ўдзячнасцi ўпала

Паэту да стамлённых ног.

Даўно акцёры i актрысы - 

Краса бацькоўскае зямлi,

Без воплескаў не за кулiсы, 

А цiха ў вечнасць адышлi.

 

Iдзе на змену змена змене,

Не моўкне воплескаў раскат.

Нябачныя вядуць на сцэну

Купалаўцы купалянят.

Вядзе "Паўлiнка" карагод.

Начамi для пустое залi

Iдуць спектаклi круглы год.

 

*Верш Сяргея Грахоўскага папрасіла перадаць (праз Надзею Белахвосцік) нашаму тэатру ўнучка Лідзіі Ржэцкай -- Галіна Вагнер. Вершу – 32 гады! Ён быў напісаны 2 чэрвеня 1987 года.

 

Галерэя: