27 траўня – у Алы Ельяшэвіч – Юбілей!

27 мая
27 траўня – у Алы Ельяшэвіч – Юбілей!

Віншуем нашу выдатную купалаўскую актрысу з Днём нараджэння!



Яна іграла ролі князёўны і каралеўны, дзяўчынак і жонак губернатараў, фатальных жанчын і мілых сучасніц. Але ва ўсіх ролях – Ала Сяргееўна – мае паставу і інтанацыю сапраўднай каралевы, нават, калі выходзіць на сцэну ў сціплых апранахах. Годнасць, стыль і вытрымка характэрызуюць Алу Ельяшэвіч і на сцэне і ў жыцці. 

Жадаем Вам, Ала Сяргееўна, моцнага здароўя, радасці, творчага натхнення і новых цікавых роляў!