4 верасня 110 год з дня нараджэння Ірыны Ждановіч

02 верасня
4 верасня 110 год з дня нараджэння Ірыны Ждановіч
4 верасня спаўняецца 110 год з дня нараджэння Ірыны Ждановіч - народнай артысткі Беларусі, актрысы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатра — Фларыяна Ждановіча, яна выйшла на сцэну яшчэ ў дзяцінстве, а ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра была з 14 год. Усё жыццё Ірына Фларыянаўна прысвяціла тэатру. У 1962—1969 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. 

У 1940 годзе атрымала званне народнай артысткі Беларусі. 

Рэпертуар Ірыны Ждановіч быў разнастайны, ён уключаў ролі гераінь Ібсена, Шэкспіра, Астроўскага і інш. За ролю Ані ў спектаклі "Канстанцін Заслонаў" паводле п'есы Аркадзя Маўзона яна атрымала Дзяржаўную прэмію СССР.

Галерэя: