Навіны

16 сакавіка 2020
Паказ спектакля «Першы», які прызначаны на 17 сакавіка 2020 года, пераносіцца на 31 сакавіка 2020 года ў сувязі з хваробай артыста. Квіткі сапраўдныя.
Пры немагчымасці наведаць спектакль квіткі можна здаць у касу тэатра да 25 сакавіка...
11 сакавіка 2020
Прэм’ера спектакля Сяргея Зямлянскага “En souvenir de Шагал”, запланаваная на 14, 15, 26 і 27 сакавіка, пераносіцца на 29 і 31 мая.  Наступныя даты паказаў запланаваныя ў чэрвені і ліпені. Перанос прэм’еры спектакля абумоўлены несвоечасовым...
08 сакавіка 2020
Чароўныя, прыўкрасныя, пяшчотныя і смелыя. Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным жаночым святам. Хай ваша жыццё штодзень напаўняецца хараством, поспехам, шчасцем ды душэўным спакоем!
Больш за стагоддзе таму тысячы жанчын выйшлі на вуліцы...
06 сакавіка 2020

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падпісаў дамову аб сумеснай дзейнасці з Беларускай асацыяцыяй гольфу. На сустрэчы генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка і старшыня Асацыяцыі гольфа Уладзімір Дражын абмеркавалі шляхі сумеснага...

04 сакавіка 2020

Спектакль «Шабаны» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 5 сакавіка ў 19:00 пакажуць у прамым эфіры на VOKA. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта відэасервіса да 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны, які...

28 лютага 2020
Якая цудоўная навіна напрыканцы працоўнага тыдня!
Самаму выкшталцонаму артысту нашага тэатра Аляксандру Падабеду было прысвоена званне Народнага артыста Беларусі.
Медаль Францыска Скарыны атрымалі Святлана Анікей, Алег Гарбуз, Міхась...
27 лютага 2020
Так, сям'я - гэта бывае няпроста, асабліва ў стасунках дзеці-бацькі. І так, кожная з дзетак можа вырасці ў Ганерылью, Рэгану або Кардэлію. Ці пытанне гэта прыроджанага характару, а мо выхавання і стасункаў у дзяцінстве? Прыходзьце, глядзіце, думайце....
26 лютага 2020
12 сакавіка паказваем "ART". Хто ні глядзеў, а шмат хто сыходзіцца на адным меркаванні - гэты спектакль трэба глядзець не адзін раз! Як звычайная гісторыя чалавечых стасункаў, у ёй з кожным разам раскрываюцца новыя моманты.
21 лютага 2020
Па ўсім свеце 21 лютага адзначаюць дзень роднай мовы. І якое шчасце сказаць, што мы маем назваць нашай матчынай мовай – беларускую. Не так шмат часу прайшло з таго моманту, калі беларуская мова лічылася пад пагрозай знікнення, але ўжо сёння беларускую...
20 лютага 2020
Спектакль «Радзіва Прудок», які прызначаны на 21 лютага 2020 года, перанесены на 27 лютага 2020 года ў сувязі з хваробай актрысы. Квіткі сапраўдныя.
19 лютага 2020
Альбо, як кажа сам Генадзь Сцяпанавіч, - без 15 сто!
18 лютага 2020
Пекную і яскравую Вольгу Няфёдаву віншуем з юбілеем! Хай спраўджваецца ўсё добрае, пра што марыцца і думаецца. Ух, як захапляемся вашымі ролямі і любім бачыць на сцэне. Са святам!
14 лютага 2020
Уладзімір Дзядзюшка быў галубкоўскага гарту. Спецыяльнай тэатральнай адукацыі не меў, але вялікая жыццёвая і творчая школа, якую ён прайшоў, вандруючы з трупай Уладзіслава Галубка на працягу чатырнаццаці год па гарадах і вёсках Беларусі, стала яго ...
13 лютага 2020
Гісторыя жыцця і творчасці аднаго з самых вядомых мастакоў ХХ стагоддзя, ураджэнца Беларусі, выдатнага майстра авангарднага мастацтва Марка Шагала будзе прадстаўлена на Галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Прэм'ера харэаграфічнай...
06 лютага 2020
Калі вы думаеце, чым узрадаваць сябра-заўзятара Купалаўскага, дарагога вашаму сэрцу чалавека ці наўпрост сябе, то ў нас ёсць добрая навіна!
Мы запускаем сэрвіс "Тэатр+" — гэта пакет паслуг класа "Прэміум", які можна набыць...
05 лютага 2020
Сёння, 5 лютага 2020 года, пайшоў з жыцця выбітны рэжысёр, народны артыст Беларусі, легенда беларускага тэатра Барыс Іванавіч Луцэнка.
03 лютага 2020
Наша абаяльная, непаўторная, таленавітая Тамара Васільеўна Міронава сёння святкуе свой юбілей!
30 студзеня 2020
Калі б мы вас папрасілі сказаць фразу "тудэма-сюдэма" ў галаве, то на сто адсоткаў упэўненыя, што яна бы прагучала голасам Тамары Васільеўны Міронавай. Асабліва ў заўзятых гледачоў-купалаўцаў!
Неўзабаве, 9 лютага, мы ўсім тэатрам будзем...
19 студзеня 2020

19 студзеня споўнілася 110 год з дня нараджэння выдатнага мастака-сцэнографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Ушакова.

14 студзеня 2020
Напярэдадні старога Новага года прыўкрасная купалаўская артыстка Юлія Шпілеўская атрымала званне Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем!
Фота: Раман Каліноўскі