IV Нацыянальная тэатральная прэмія

15 лістапада
IV Нацыянальная тэатральная прэмія
З 21 па 26 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе заключны этап IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. У конкурсе прымаюць удзел усе беларускія тэатры.

 На першым этапе конкурсу чатыры адборачныя камісіі склалі шорт-ліст спектакляў-намінантаў у чатырох катэгорыях: прафесійны тэатр драмы, прафесійны тэатр лялек, прафесійны музычны тэатр (опера, балет, музычны тэатр) і прафесійны тэатр для дзяцей і юнацтва. 

 Спектаклі-намінанты будуць прадстаўлены ў Мінску падчас фестывальнага тыдня з 21 па 26 лістапада.  
 Мы прапаноўваем Вам расклад паказаў ніжэй. Інфармацыю пра спектаклі можна даведацца, націснуўшы на спасылку ў назве спектакля. Квіткі ў касах горада і на сайтах білетных аператараў.

21 лістапада 
адкрыццё конкурснага тыдня, "Чайка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

22 лістапада 
14.00  "Вялікі змей" Гродзенскага абласнога тэатра лялек на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек;
19.00 "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага;
19.00 "Фро" Брэсцкага тэатра лялек на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;

23 лістапада 
14.00 "Самы маленькі самалёт на свеце" Магілёўскага абласнога тэатра лялек на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек;
19.00 "Мабыць" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
Увага! Спектакль  адменены "Візіт старой дамы" Гродненскага абласнога тэатра лялек на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;
19.00 "Мая цудоўная лэдзі" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;

24 лістапада 
19.00 "Як я стаў..." Новага драматычнага тэатра г. Мінска;
19.00 "На дне" Магілёўскага абласнога тэатра лялек на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек;
19.00 "Царская нявеста" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

25 лістапада 
19.00 "Крэйцарава саната" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
19.00 "Вяселле ў Малінаўцы" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;

26 лістапада
11.00 "Горад клоўна Піка" Беларускага тэатра "Лялька" на сцэне Новага драматычнага тэатра г. Мінска;
13.00 "Ілюзіі" Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
16.00 "Саша, вынесі смецце" Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;
19.00 "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

27 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Ніжэй - афіша конкурснага тыдня больш дэтальна.