Да Юбілею Аўгуста Мілаванава

16 чэрвеня
16 чэрвеня народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, выбітнаму акцёру Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аўгусту Лазаравічу Мілаванаву спаўняецца 75 год.

Аўгуст Лазаравіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1937 года ў Валгаградзе. Але шэраг нечаканых здарэнняў і невыпадковых сустрэч прывёў яго ў Мінск. Пасля заканчэння школы ў 1956 годзе Аўгуст Мілаванаў вырашыў паступаць у ГІЦІС. Паспяхова сдаў экзамены, але з пачуцця салідарнасці з сябрам, які не прайшоў іспыты, вярнуўся дадому і год адпрацаваў памочнікам рэжысёра ў Валгаградскім драматычным тэатры імя М.Горкага. Калі туды прыехалі акцёры з Брэста і расказалі, што ў беларускай сталіцы будзе набор у тэатральны інстытут, Аўгуст Мілаванаў пераехаў у 1957 годзе ў Мінск і стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе вучыўся на курсе народнага артыста БССР Д.А.Арлова. У 1961 годзе Аўгуст Лазаравіч атрымаў дыплом і накіраваўся на працу ў віцебскі тэатр імя Я.Коласа. Але праз год зноў вярнуўся ў Мінск і распачаў творчы шлях у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Тут ён знайшоў і сваё каханне – будучую народную артыстку Беларусі Галіну Талкачову. За паўстагоддзя працы на купалаўскай сцэне Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў сыграў шмат незабыўных роляў, але сам адзначае, што першая значная роля, з якой ён увайшоў у тэатральнае жыццё, – двоечнік і гарэза Зурыко ў спектаклі Н.Думбадзэ і Р.Ларкіпанідзэ “Я, бабуля, Іліко і Іларыён” 1965 года. Многім гледачам помніцца і яго зменены вайной грузчык Гэлі Гэй (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), нахабны і цынічны Герастрат (“Забыць Герастрата” Р.Горына ), ваяўнічы і прынцыповы Тата (“Зацюканы апостал” А.Макаёнка), удачлівы наменклатурны работнік Міхай Груя (“Святая святых” І.Друцэ ), разважлівы міністр узгаднення Вяршыла (“Мудрамер” М.Матукоўскага), за ролю якога артыст у 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі, іранічны імператар Ромул (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), малочнік-філосаф Тэўе (“Памінальная малітва” Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема). Калектыў тэатра віншуе Аўгуста Лазаравіча з юбілеем, зычыць моцнага задороўя, новых вялікіх роляў і прапануе яшчэ раз узгадаць тыя, што ўжо былі.


Зурико (артист А. Милованов) – центральная роль в пьесе и довольно трудная. Он ведет весь спектакль, связывая отдельные эпизоды. Зурико выходит на авансцену, рассказывает зрителям, что произошло между картинами или что будет дальше, и тут же сам включается в действие. Нелегкая задача даже для опытного актера: не выходить при этом из творческого состояния, все время оставаясь “в образе”. Милованову в значительной мере это удается. Во всяком случае, он умеет убедить нас в этом. Очень хорош его Зурико, юношески непосредственный, чистый, простодушный( май 1965, “Вечерний Тбилиси”, Тамара Цулукидзе, заслуженная артистка грузинской ССР).


“Робін Гуд” С. Заяіцкага, 1968 год.
Робін Гуд


Мы ўжо адзначылі вышэй, што ў п’есе не пашанцавала Робін Гуду і што ў спектаклі яго перамогі знівеліраваны слабым праціўнікам. Натуральна, што Мілаванаў аказаўся ў найбольш цяжкім становішчы. Ранейшыя выступленні А. Мілаванава адкрываюць у ім акцёра творча вельмі цікавага. Тым больш прыкра за Робін Гуда, які стаў прахадной роллю. Мілаванаў у “Робін Гудзе” свядома адмаўляецца ад прыёмаў выпадковых, разлічаных на знешні эфект, ён робіць усё, каб іграць псіхалагічна верагодна. І было б няправільна сцвярджаць, што Мілаванаву-Робін Гуду не хапае значнасці. Значнасць ёсць, ды вузкія рамкі ролі скоўваюць акцёра, не даюць раскрыцца ў поўную меру (“Літаратура і мастацтва”, верасень 1963 года, І. Гатоўчыц “А дзе Робін Гуд?”).

“Што той салдат, што гэты” Б. Брэхта, 1969 год.
Гэлі Гэй


В роли Гэли Гэя – артист А. Милованов. По пьесе герой, пожалуй, вначале только кроток. В спектакле он еще и весел и чрезвычайно хитер. В характере Гэя-Милованова есть то обаятельное добродушие, которое одним кажется покорностью, другим – безволием, третьим – изысканностью натуры, а самому герою позволяет быть “себе на уме” (“Вечерний Минск”, март 1969 года, Татьяна Орлова “Человек должен быть человеком”).


Центральный персонаж пьесы Гэли Гэй не споспобен в ответ на любую возникающую на его пути жизненную ситуацию сказать “нет!”. Вот поэтому, выйдя на улицу с совершенно обыйденной целью – купить рыбу, он оказывается вовлечен в страшную милитаристскую авантюру – “по собственному желанию”, по неумению сопротивляться обстоятельствам. Эта “болезнь слабоволия”, носящая ярко выраженный характер, убедительно раскрывается в игре А. Милованова (“Знамя коммунизма”, июнь 1976 года, А. Недзведский “Спектакль, обращенный в сегодня”).

“Забыць Герастрата” Р. Горына, 1974 год.
Герастрат


Герострат сыгран А. Миловановым ярко, увлеченно. Уже в прологе, когда Герострат самозабвенно выкрикивает в зал свое имя, начинаешь понимать, что для него имя – это символ самоутверждения. На протяжении всего спектакля Герострат-Милованов будет всячески оберегать это имя, пеленать его в ткань самоуважения, баюкать надеждой, подхлестывать властолюбием, прятать от посягательства. Имя отчуждается от Герострата, становится самостоятельным действующим лицом.

Герострат-Милованов умен, нагл, хитер, задирист, расчетлив, прозорлив, но только в среде себе подобных. Вне ее он откровенный фигляр истории, пустышка, грязь, приставшая к одежде человечества (“Советская Белоруссия”, июль 1974 года, О. Санников “Этюд о Герострате”).

Август Милованов создает тип лавочника, очерчивая его с социальной точностью… Актер не стремиться “пугать” зрителя. Герострат у Милованова временами обаятелен – сильный, быстрый, с неунывающей застенчивой улыбкой. Только вот души в нем нет ни капли – но ему лично это и не нужно… (“Вечерний Минск”, май 1974, Л. Брандбовская “Следствие по делу Герострата”)

“Святая святых” І. Друцэ, 1977 год.
Міхай Груя

Спектакль купалаўцаў – у станаўленні. “Святая святых” прайшла ўсяго некалькі разоў, а ў ігры А. Мілаванава ўжо адчуваеш значныя зрухі. Калі спачатку ў характары яго героя пераважаў халодны інтэлектуалізм, то цяпер Груя-Мілаванаў стаў больш чалавечным. Мы па-ранейшаму бачым нараджэнне і развіццё акцёрскай думкі на сцэне (гэта было і раней), але разам з тым з’явіліся новыя, больш “цёплыя” фарбы, матывіроўка ўчынкаў стала больш абгрунтаванай, асабліва ў сцэне апошняй размовы з Кэлінам (“Літаратура і мастацтва”, верасень 1977, Тамара Гаробчанка “Станаўленне сцэнічнага твора”).

“Памінальная малітва” Р. Горына паводле твораў Шолам-Алейхема, 1989 год.
Тэўе

Мілаванаў больш выглядае зусім звычайным і па-свойму разумным мужыком. Мудрым яго пакрысе робіць жыццё. Вучыць тымі аплявухамі лёсу, якім яно ў яго пазначана (“Голас Радзімы”, ліпень 1998 года, Барыс Бур’ян цытуе Заіра Азгура ў сваёй рэцэнзіі “Святло і спеў міласэрнага хараства”).

“Ромул Вялікі” Ф. Дзюрэнмата, 1996 год.
Ромул

Август Милованов в роли Ромула демонстрирует собственную режиссуру, но неожиданным для себя образом подчиняется и общему замыслу Раевского. Уже давно не помню в игре этого артиста такой внутренней душевной гармонии, такого заведомого отказа от присущих его индивидуальности скепсиса, сарказма, иронии. Они по-прежнему есть, но стали мягче, человечнее, оправданнее(“Арлекин”, 1996 год, Татьяна Орлова “Духовная пустошь, заросшая лаврами”).

Ромула ў спектаклі іграе Аўгуст Мілаванаў. Імператар у Мілаванава жыве нарастаючай у ім энергіяй. Усімі сродкамі акцёр дэманструе дар незалежнага мыслення Ромула. Гэта так рэдка ў дыктатараў, хоць, здавалася б, каму, як не ім, быць самымі смелымі, самымі свабоднымі?! Незалежнасць духоўнага жыцця – з’ява сёння рэдкая. А дыктатарам часцей за ўсё думаць няма калі, і яны слухаюць, слухаюць дарадчыкаў і дабрадзеяў, незнарок выдаючы іх высновы за ўласныя. У Ромула не так. Ён не спрачаецца, але і не кіруецца падказкай сваіх міністраў, чым, вядома ж, прыводзіць іх у шаленства.
Ромул здаецца нецярплівым і лянівым. Але гэта толькі знешне. Калі ён з простай шчырасцю выкажацца, нарэшце, што свядома разбурыў імперыю, мы зразумеем, што гэта не гульня, не шлях самацёку, не збег абставін. Гэта абдуманае вырашэнне. І за ім шчырая боль. Ромул губляе сям’ю, трон, багацце. Але ж свет запомніць яго надоўга (“Мастацтва”, 1997 год, Таццяна Арлова).

Галерэя: