Пачынаем новы сезон!

01 верасня
Пачынаем новы сезон!
3 верасня мы адкрываем 98 тэатральны сезон -  і традыцыйна "Паўлінкай"! 

І рады падзяліцца з Вамі планамі. Рэпертуар на верасень і кастрычнік Вы можаце паглядзець тут і таксама набыць квіткі.
 






 

5 і 6 верасня на Камернай сцэне адбудзецца прэм'ера спектакля "Запалкі". Квіткі Вы можаце набыць праз наш сайт.


Дзеянне спектакля разгортваецца ў наш час. Галоўны герой, Толя, гадуе маленькую дачку, расказвае ёй чароўныя казкі, спрабуе разабрацца з мінулым і знайсці сваё месца ў цяперашнім. Сюжэтныя павароты дзеяння нечаканыя, але вельмі арганічныя ў сваёй сучаснай штодзённай спантаннасці. З будзённых аскепкаў рэальнасці ў спектаклі паўстае містычная карціна чалавечага існавання. Лёгкая іранічная мова спектакля сугучная мове пакалення, а сама гісторыя нагадвае гледачам пра тое, якім крохкім можа быць жыццё чалавека ў гэтым свеце.

Аўтар п'есы - Канстанцін Сцешык, рэжысёр - Таццяна Ларына, музыка Эрыка Арлова-Шымкуса, Дзмітрыя Есяневіча і Міхаіла Зуя, сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч.

У ролях - Іван Кушнярук, Павел Астравух, Дзмітрый Тумас, Дзіяна Камінская, Марына Гардзіёнак, Кацярына Алейнікава, Крысціна Дробыш, Уладзімір Рагаўцоў, Вячаслаў Паўлюць.

Таксама хутка распачнуцца рэпетыцыі спектакляў "Рэвізор" і "Зямля Эльзы", прэм'еры якіх чакаюцца на пачатку 2018 года. 

У лістападзе спектакль "Чайка" адпраўляецца на гастролі ў Кітаі, дзе будзе паказаны ў чатырох гарадах - Гуанчжоу, Чжухай, Сямынь і Цзінань.