У Галіны Арловай юбілей

02 снежня
У Галіны Арловай юбілей

Народная артыстка Беларусі і старэйшая артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Галіна Арловаадсвяткавала 30 лістапада юбілей.


Драматург Аляксандр Валодзін, пабываўшы на рэпетыцыі сваёй п’есы “Прызначэнне” ў Купалаўскім тэатры, напісаў Арловай: “Галіна Аляксандраўна! На адзінай пакуль рэпетыцыі стала зразумела, якая вы разумная і добрая актрыса”.

З дзяцінства яна нікім сябе не ўяўляла акрамя як артысткай. Усё роўна дзе: на сцэне, на экране, на манежы, на эстрадзе, але толькі артысткай. З малых год яе так і называлі: “Галка-артыстка”.

Цяжка паверыць, што Галіну Арлову, якую ў юнацтве параўноўвалі з зоркай нямога кіно Полай Негры, не запрашалі здымацца. Сама актрыса не любіць вырушыць мінулае. І ўсё ж…

Чытаць далей у “Народнай газеце”

Ну вось і адгучалі песні. Галіна Аляксандраўна дастала кастаньеты і ліха, молада, задорна сплясала танец. У вачах яе ззяла радасць, якая нараджаецца ад любові і шчасця. А потым Арлова і Мікалай Мікалаевіч доўга яшчэ ўспаміналі. І ваеннае ліхалецце, і першыя мірныя гады, і коласаўскі тэатр, і тых, каго ўжо няма на свеце. Не перабіваючы адзін аднаго, быццам вялі дыялог. Толькі тэкстам было іх жыццё. Цяжкае, але па-свойму выдатная. Я любаваўся імі. І які раз намагаўся спасцігнуць іх таямніцу. Як жа ўдаецца ім зберагчы такі прагны інтарэс адзі да аднаго? Столькі год пражыць разам, але так і не нагаварыцца?

Чытаць далей у газеце “Советская Белоруссия”

Дасюль не магу зразумець, дзе брала и бярэ моц гэтая жанчына і актрыса! Пахаваўшы за год любімага мужа, з якім шчасліва пражыла 52 гады, і адзінага, разумнага, таленавітага, клапатлівага сына – акцёра Мікалая Яроменка-малодшага, яна працягвала граць у тэатры, захапляючы сабою і ў жыцці, і на сцэне.

Чытаць далей у газеце “Рсэпубліка”