Гастролі тэатра "Прытулак камедыянта"

11 кастрычніка
Гастролі тэатра "Прытулак камедыянта"
З 12 па 15 лістапада на сцэне Купаласўкага адбудуцца гастролі Санкт-Пецярбурскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра "Прытулак камедыянта".

"Прытулак каемедыянта" – першы ў Расіі дзяржаўны рэпертуарны тэатр без сталай трупы. Дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Мінкоў запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і маладых рэжысёраў і пазнавальных артыстаў. У 2013 годзе ў рамках фестывалю ТЭАРТ у Мінску быў паказаны адзін з самых нашумелых спектакляў тэатра – “Лір” у пастаноўцы Канстанціна Багамолава.

Белараскаму гледачу будуць прадстаўлены 4 спектаклі:

12 лістапада – “Жаніцьба Фігаро”, рэж. Васіль Сенін
13 лістапада – “Алеся. Гісторыя кахання”, рэж. Мікалай Дрэйдэн і Максім Дзідзенка. 
14 лістапада – “Мой бедны Марат”, рэж. Андрэй Прыкатэнка 
15 лістапада – “Смерць Тарэлкіна”, рэж. Сямён Серзін.

Больш інфармацыі пра кожны спектакль глядзіце па спасылках. Квіткі Вы можаце набыць на сайце альбо ў касах тэатра і білетных аператараў.

Гастролі тэатра адбываюцца пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Петярбурга і з’яўляюцца падарункам горада да 950-годдзя Мінска.