Сувенірная крама адкрылася каля тэатра

21 мая
Сувенірная крама адкрылася каля тэатра

Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы адкрылася сувенірная крама. Калі вы жадаеце набыць камусьці такі падарунак, які б нагадваў пра тэатр, стары Мінск ці ўвогуле пра Беларусь, варта зазірнуць у мініяцюрны будынак на Энгельса, 7а, дзе таксама знаходзіцца і каса Купалаўскага. Цяпер, акрамя квіткоў, там можна набыць тэатральныя плакаты і календары, фотаздымкі артыстаў, кубкі, свістулькі, паштоўкі і іншае. Сувенірная крама працуе з аўторка па суботу з 10.00 да 20.00.

Галерэя: