Гурт Vuraj. Канцэрт

07 чэрвеня
Гурт Vuraj. Канцэрт
20 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае на ўнікальны тэатральны канцэрт этна-гурту Vuraj з прэзентацыяй палескай праграмы Lito.

Мы працягваем традыцыю музычных вечароў на Камернай сцэне і гэтым разам плануем паглыбіцца ў сусвет аўтэнтычнай палескай каляндарна-абрадавай паэзіі. Тэма канцэрта адпаведная - лета. Сонца ў гэты дзень дасягне найвышэйшай кропкі на даляглядзе і адзначыць пачатак сапраўднага астранамічнага лета. У самы светлы вечар года Сяржук Доўгушаў і гурт Vuraj дазволяць слухачам спрычыніцца да роднай песеннай традыцыі ў сучасным аўтарскім гучанні.

Усе матэрыялы да канцэрта былі сабраны падчас фальклорных экспедыцый па беларускім Палессі і захоўваюць мікрамову кожнага асобнага рэгіёна. А вось музычнае суправаджэнне - вынік творчай працы ўдзельнікаў гурту, сярод якіх, дарэчы, Эрык Арлоў - кантрабасіст, артыст аркестра Купалаўскага тэатра.

Квіткі на канцэрт можна набыць у касах тэатра альбо на нашым сайце. Тамсама змешчана ўся інфармацыя пра мерапрыемства і яго ўдзельнікаў.


Чакаем Вас у аўторак 20 чэрвеня а 7 вечара на Камернай сцэне. Сустракайма лета разам!