У Купалаўскім тэатры пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон»

16 лістапада
У Купалаўскім тэатры пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон»

З 14 па 18 снежня 2018 года ў Мінске пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон». Публіцы будуць прадстаўлены пяць спектакляў Паўночнай сталіцы ад вядучых тэатральных рэжысёраў.

Фестываль існуе з 2007 года і ставіць перад сабой мноства крос-культурных задач. Яго мэты звязаныя з пашырэннем стасункаў паміж Санкт-Пецярбургам і іншымі вядомымі тэатральнымі цэнтрамі, абменам ідэямі, стварэннем маштабных культурніцкіх падзей. Фестывальныя спектаклі ўжо прайшлі з поспехам у такіх гарадах як Берлін, Дрэздэн, Марсэль, Белград, Тэль-Авіў, Хайфа, Тбілісі, Афіны.  

У 2018 годзе арганізатары Фестывалю падрыхтавалі для жыхароў беларускай сталіцы асабліва насычаную праграму. 

14 снежня, 19.00 
Санкт-Пецярбургскі тэатр «Руская антрэпрыза» ім. А. Міронава

«МАДАМ БАВАРЫ»

Сцэнічная фантазія паводле матываў рамана Г. Флабэра ў дзвюх дзеях 


15 
снежня, 19.00  

Дзяржаўны драматычны тэатр «Прытулак камедыянта»

«ТАЛСТОГА НЯМА»

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях

 

16 снежня, 19.00

Вялікі тэатр лялек

«НЕБА Ў ЧАМАДАНЕ, АЛЬБО ЦУЦЫКІ ЎНОЧЫ»

Лірычная клаўнада ў адной дзеі

17 снежня, 19.00 
Санкт-Пецярбургскі акадэмічны драматычны тэатр ім. В. Ф. Камісаржэўскай 
«НОЧ ГЕЛЬВЕРА»
Драма ў адной дзеі    

  
18 снежня, 19.00 
Тэатр-фестываль «Балтыйскі дом»  
«ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫШТО ТАКОЕ КАХАННЕ
Лірычная камедыя